ДТЗ адбылося сёння каля 12-й гадзіны на трасе паміж населенымі пунктамі Горжычкі-Чэска Скаліцэ. Паводле папярэдняй версіі мясцовай паліцыі, кіроўца не справіўся з кіраваннем на заснежанай слізкай дарозе. У выніку аўтобус перакуліўся.

Тут і ніжэй фота: denik.cz

Тут і ніжэй фота: denik.cz

У аўтобусе ехалі 49 турыстаў — дзеці разам з бацькамі. Беларусы накіроўваліся з Прагі ва Вроцлаў.

У Міністэрстве замежных спраў паведамілі, што ў выніку інцыдэнту шпіталізавана 15 чалавек, двое з іх — у цяжкім стане. Загінулых няма. 

«Усім пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога. Пасля высвятлення месца шпіталізацыі найбольш пацярпелых да іх выедзе консульскі супрацоўнік пасольства Беларусі ў Чэхіі», — кажуць у МЗС.

Турыстаў з сур'ёзнымі траўмамі ў бальніцы дастаўлялі на верталёце.

Тыя, з кім пасля інцыдэнту усё ў парадку, чакаюць адпраўкі ў Беларусь. Турыстычная кампанія адправіла за імі іншы аўтобус. Пакуль з людзьмі працуюць псіхолагі чэшскага МНС.

«Амбасада Беларусі кантактуе з паліцыяй, падраздзяленнямі МНС, прадстаўнікамі турыстычнай кампаніі. Удакладняюцца спісы пацярпелых», — каментуюць інцыдэнт у МЗС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?