33-гадовы грамадзянін Расіі прыехаў на Новы год у госці да маці. Але святочная ноч завяршылася трагедыяй: яго сяброўку з цяжкай адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ушыбленай ранай лоба, пераломам костак носа і шматлікімі гематомамі медыкі шпіталізавалі ў лякарню.

Малады чалавек паведаміў, што яго сяброўка звалілася ў пад’ездзе. Ён яе знайшоў і выклікаў хуткую дапамогу, паведамляе магілёўская міліцыя.

Аднак падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянты выявілі, што маладыя людзі пасварыліся паміж сабой. Спярша хлопец збіваў дзяўчыну ў кватэры, а потым пераследаваў яе на лесвічным пралёце і штурхануў.

Дзяўчыне зрабілі аперацыю, пасля якой яна некалі дзён правяла ў коме, а потым памерла. Расіяніна затрымалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?