У Беларусі на базе агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы створаны адзіны партал фінансавага рынку (АПФР).

Новы рэсурс з`явіўся «з мэтай арганізацыі інфармацыйнага забеспячэння ўдзельнікаў фінансавага рынку, у тым ліку рынку каштоўных папер», паведамляе Міністэрства фінансаў.

Знайсці АПФР у інтэрнэце можна па наступным шляху: www.portal.gov.by — раздзел «Электронныя паслугі» — тыпы паслуг «Міністэрства фінансаў» — Адзіны партал фінансавага рынку.

Партал прызначаны для данясення важнай інфармацыі фінансавага рынку Беларусі да неабмежаванага кола асоб.

АПФР змяшчае раздзел «Рынак каштоўных папер», які выконвае функцыі адзінага інфармацыйнага рэсурсу рынку каштоўных папер. Яго стварэнне прадугледжана законам ад 5 студзеня 2015 года «Аб рынку каштоўных папер». Гэты раздзел, паводле інфармацыі Мінфіна, дае магчымасць не толькі атрымліваць інфармацыю аб функцыянаванні рынку каштоўных папер, але і размяшчаць эмітэнтам перыядычную справаздачнасць, інфармацыю аб істотных фактах (падзеях, дзеяннях), якія тычацца фінансава-гаспадарчай дзейнасці, і іншую інфармацыю, прадугледжаную заканадаўствам аб каштоўных паперах.

На сайце Міністэрства фінансаў на старонцы дэпартамента па каштоўных паперах у раздзеле «Даведачная інфармацыя» размешчаны «Дапаможнік карыстальніка (пастаўшчык інфармацыі)», у якім апісваецца парадак дзеянняў пастаўшчыка інфармацыі пры працы з АПФР. Акрамя таго, ёсць «Дапаможнік карыстальніка (спажывец інфармацыі)», якое апісвае парадак дзеянняў спажыўца інфармацыі пры працы з АПФР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?