Мінскія «Цмокі» на паркеце сталічнага Палаца спорту перамаглі аўстрыйскі «Гюсінг» ў чарговым матчы Кубка ФІБА з лікам — 96:60.

У першай сустрэчы другога групавога этапу 3 студзеня «драконы» з буйным лікам саступілі італьянскаму «Варезе» - 63:94.

Становішча каманд у групе V: 1. Цмокі-Мінск — 3 ачкі (2 гульні). 2. Гюсінг — 3 (2). 3. Варэзе — 2 (1). 4. АЕК — 1 (1).

9 студзеня «Цмокі» ў турніры Адзіная ліга ВТБ згуляюць у мінскім Палацы спорту з эстонскім «Калевам», а 13 студзеня ў турніры Кубак ФІБА з кіпрскім АЕКам у гасцях. 20 студзеня гульня ў Мінску з «Варэзе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна