Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл у калядным інтэрв'ю каналу «Расія 1» выказаўся ў падтрымку «абарончай вайны», якую расійскія ўзброеныя сілы вядуць у Сірыі.

kommersant.ru

kommersant.ru

Патрыярх падкрэсліў, што не лічыць Сірыю далёкай краінай: «Гэта ў літаральным сэнсе наш сусед». Баявыя дзеянні ў Сірыі ён разглядае як «абарону Айчыны» ад пагрозы перамогі тэрарызму.

«Таму гэтая вайна абарончая — не гэтулькі нават вайна, колькі кропкавыя ўздзеяння, — адзначыў Кірыл. — Але, тым не менш, гэта ўдзел нашых людзей у ваенных дзеяннях, і пакуль гэтая вайна носіць абарончы характар, яна з'яўляецца справядлівай».

«Наш народ прайшоў праз страшныя выпрабаванні — Беслан, Валгаград, немагчыма ўсё пералічыць. […] А наш самалёт, які быў збіты над Сінаем? Таму ўсё, што адбываецца, — гэта ў адказ абарончыя дзеянні», - сказаў на заканчэнне ён.

Патрыярх дадаў, што царква разглядае ваенныя дзеянні як апраўданыя, «калі яны абараняюць чалавека, грамадства, дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?