Жлобінскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да загадчыцы кладоўкі каштоўнасцей адной з банкаўскіх устаноў Жлобіна. Жыхарка райцэнтра падазраецца ва ўчыненні злачынства па ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры). 

Падставай для распачынання крымінальнай справы сталі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УБЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама і АБЭЗ Жлобінскага РАУС.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, падазроная 1976 года нараджэння з 2011 года па лістапад 2015 года ўчыніла крадзеж наяўных грашовых сродкаў банка з памяшкання кладоўкі на агульную суму 15.200 долараў і 4.000 еўра.

Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх акалічнасцяў здарэння, а таксама прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства, паведамляе СК. Робяцца захады да кампенсавання прычыненага ўрону.

Канчатковая прававая ацэнка здарэнню будзе дадзена па выніках расследавання, адзначылі ў ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?