Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 7 студзеня на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска.

«Мы будзем жыць у абсалютна дэмакратычным прававым грамадстве, як мы жылі да гэтага часу, як бы нас не крытыкавалі. Праўда, крытыкі, якія нас падвяргалі збіццю ў гэтым пытанні, сёння змоўклі, пераканаўшыся ў тым, што і дэмакратыі, і правоў чалавека ў Беларусі не менш, чым у іншых. А я пра гэта казаў заўсёды. І самае галоўнае — гэта права жыць, — працягнуў Аляксандр Лукашэнка. — Нікому не патрэбна такая дэмакратыя, дзе кожны дзень на вуліцы страляюць і забіваюць за год сотні тысяч людзей».

Такая дэмакратыя нікому не патрэбна, перакананы кіраўнік дзяржавы.

«Таму мы будзем жыць у адкрытым грамадстве, дзе чалавек павінен гаварыць тое, што ён думае, дзе чалавек павінен выкладаць свае думкі. Але калі большасцю або па законе прынята рашэнне, прабачце, яму трэба падпарадкоўвацца. Бо гэта два крокі да вайны, калі так не будзе», — лічыць Лукашэнка.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў грамадстве павінен быць парадак.

«Але ні ў якім разе — ніякага гвалту, ніякага здзеку з чалавека, ніякага прыніжэння чалавека», - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што ўсё павінна быць для дабрабыту людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?