Інвестар Джордж Сорас заявіў, што бачыць прыкметы пачатку крызісу на міжнародных фінансавых рынках.

Сітуацыя, якая склалася ў пачатку 2016 на рынках, заявіў Сорас, выступаючы на эканамічным форуме ў Каломба (Шры-Ланка), нагадвае яму пра сусветны фінансавы крызіс 2008 года.

Інвестар, у прыватнасці, адзначыў, што Кітай спрабуе знайсці новую мадэль эканамічнага росту на фоне дэвальвацыі сваёй нацыянальнай валюты, што не можа не аказваць уплыў на астатнія краіны свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0