«Ленінград» выканаў сваю вострасатырычную «Москва, по ком звонят» на фестывалі «Новая хваля». «Вы ж нікому не раскажаце? Тут жа ўсе свае?» — жартаваў перад песняй саліст гурту Шнураў.

«Хвалю» ў 2015-м перанеслі з Юрмалы ў Сочы ў рамках культурнага змагання з Еўропай.

«Мы губляемся, што б вам такога заспяваць яшчэ, каб вам за гэта нічога не было. Нам то нічога не будзе, а вам каб нічога не было», — жартаваў Шнураў пасля песні.

Расійская поп-легенда Ала Пугачова весялілася, прыдворны спявак Газманаў баяўся пасміхнуцца, губернатар Краснадарскага края рабіў выгляд, што яго няма. А гледачы актыўна «стваралі вецер».

Ска-панк-гурт «Ленінград» актыўна ўводзіць у сваю творчасць расейскую абсцэнную лексіку. Часам Шнураў востра крытыкуе расійскую рэчаіснасць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?