Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму не так часта выходзіў на пляцоўку ў другім і трэцім перыядах фінальнага матчу XII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея.

На пытанне журналістаў пра тое, чаму ў другім і трэцім перыядах ён рэдка выходзіў на лёд, Аляксандр Лукашэнка адказаў, што прычынай сталі невялікія праблемы са здароўем. «Я ж на ўколах гуляю. Калена пашкодзіў ў другой гульні, таму прыйшлося выходзіць не так часта, і не павінен быў перашкаджаць камандзе, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Трэнер скараціў і пачаў трыма тройкамі гуляць, пакінуў самых хуткіх, самых лепшых, каму выходзіць на лёд. Мы ж тут не паказухай займаемся, а працуем, і галоўнае дзеючая асоба ў камандзе — не прэзідэнт, а трэнер».

Акрамя таго, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, неабходна даваць дарогу маладым. «Матч атрымаўся цяжкім, няхай маладыя гуляюць, трэба даваць ім дарогу», — сказаў ён.

У фінале XII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея каманда прэзідэнта на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» была мацнейшая за зборную Фінляндыі (2: 1) і ў дзявяты раз у гісторыі спаборніцтваў стала пераможцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?