У кітайскай правінцыі Хэнань разбурылі 36-метровую статую Мао Цзэдуна, будаўніцтва якой завяршылася 5 студзеня. Пра гэта піша Bangkok Post.

Па словах мясцовых чыноўнікаў, прычына, па якой манумент было вырашана знесці, незразумелая. Па версіі выдання, праект не набыў належнага адабрэння з боку ўрада, пры гэтым не ўдакладняецца, чаму яго аўтары не пракансультаваліся з кіраўніцтвам краіны перад пачаткам работ.

На будаўніцтва помніка з бетону і сталі, пакрытага залатой фарбай, было затрачана тры мільёны юаняў (каля 460 тысяч даляраў). Сродкі збіралі жыхары вёскі ў павеце Тунсюй, каля якой і знаходзілася статуя Вялікага Стырнавога. Меркавалася, што манумент зможа прыцягнуць у рэгіён турыстаў.

Каментуючы навіну пра з'яўленне статуі, карыстальнікі кітайскіх сацсетак высмейвалі фатаграфіі бетоннага Мао. Так, яны пісалі, што помнік нібыта не падобны на дзяржаўнага дзеяча, а нефармальны блог пра жыццё ў Кітаі Shanghaiist звяртаў увагу на тое, што каля ног Вялікага Стырнавога знаходзіцца другая галава.

Мао Цзэдун — кітайскі палітычны дзеяч, які кіраваў КНР з моманту яе заснавання ў 1949 годзе і да сваёй смерці ў 1976-м. Будучы камуністам, Мао меркаваў, што Кітаю неабходна асаблівая версія камуністычнай дактрыны, стварэннем якой ён і займаўся. Сёння ў КНР дзейнасць Вялікага Стырнавога афіцыйна ацэньваецца наступным чынам: 70 працэнтаў перамог і 30 працэнтаў памылак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0