Паліцыя Кёльна высветліла асобы і дапытала 31 удзельніка нападаў на жанчын у навагоднюю ноч. Як заявіў прадстаўнік МУС Нямеччыны Тобіяс Плятэ, 18 з іх — мігранты, якія чакаюць атрымання статусу ўцекачоў у ФРГ.

Па словах Плятэ, усяго было выяўлена 32 злачынствы, большасць з якіх кваліфікаваныя як рабаванне і нанясенне цялесных пашкоджанняў. Тры напады кваліфікавалі як злачынствы сэксуальнага характару.

Як заявілі ў паліцыі, у нападах удзельнічалі дзевяць выхадцаў з Алжыра, восем — з Марока, пяць іранцаў, чатыры сірыйцы, а таксама два грамадзяніна ФРГ, адзін іракец, адзін серб і адзін грамадзянін ЗША.

Каля ста жыхарак Кёльна і турыстак паскардзіліся на дамаганні і рабаванні, учыненыя ў навагоднюю ноч на прывакзальнай плошчы горада. Па апісаннях відавочцаў, нападу на жанчын здзяйснялі маладыя мужчыны «арабскага або паўночнаафрыканскага» выгляду.

Аж да 8 студзеня паліцыя не знаходзіла падстаў сцвярджаць, што ў ліку тых, хто нападаў былі ўцекачы, якія прыбылі ў ФРГ у 2015 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?