Барысаўскі БАТЭ ў бліжэйшы час завершыць угоду па пераходзе 25-гадовага румынскага форварда «Астры» Дзяніса Алібека, піша gsp.ro.

Паведамляецца, што БАТЭ заплаціць за пераход футбаліста 400 тысяч еўра. Усяго за кар'еру Алібек выступаў за моладзевыя клубы «Сцяўа» і «Фарула», правёў 2 гульні ў складзе міланскага «Інтэра, выступаў за бельгійскі «Мехелен» і румынская «Вітарул », а таксама за «Балонню».

У чэмпіянаце Румыніі «Астра» ідзе на першым месцы. А Алібек з’яўляецца найлепшым бамбардзірам каманды, у 16 гульнях ён забіў 8 галоў.

У Вікіпедыі паведамляецца, што Алібек этнічны крымскі татарын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?