Старшыняў таварыстваў уласнікаў будуць кантраляваць мясцовыя органы ўлады. Пра гэта расказалі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, каментуючы ўказ №536 «Аб унясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
«Калі старшыня не дае рады сваім абавязкам, яго кіраванне на падставе аналізу дзейнасці прызнаецца нездавальняючым, з гэтага часу выканаўчы орган мае права адхіліць такога старшыню ад пасады і прызначыць ўпаўнаважаную асобу», — адзначылі ў Мінжылкамгасе. Гэта значыць старшыні таварыстваў уласнікаў падкантрольныя і падсправаздачныя выканаўчаму органу.
Таксама ў мясцовых уладаў з'явілася права ўносіць на разгляд агульнага сходу кандыдатуру новага старшыні праўлення.





