Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў у Сочы трэніроўку з расійскай зборнай па дзюдо.
Пасля трэніроўкі ён звярнуў увагу на чэмпіёнку Расіі Ірыну Заблудзіну, з якой адпрацоўваў прыёмы. «Такая настырная дзяўчына! Кажа: «Я ж павінна вас кінуць!», — расказаў Пуцін.
Дзеля аб'ектыўнасці адзначым, што перад тым Пуцін некалькі разоў паваліў Заблудзіну.





