Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамагла на турніры ВТА ў Брысбене. Гэта яе першае выйгранае спаборніцтва за 2,5 года.
Дзяўчынка побач з Вікай - звычайная заўзятарка, якая падтрымлівала беларуску кожны матч. Віка запрасіла яе на фінал.
У фінале Азаранка (22 месца рэйтынгу) разграміла 10-ую ракетку свету немку Ангеліку Кербер — 6:3, 6:1. Зрэшты, Кербер ніколі раней не перамагала Азаранку, хоць суперніцы правялі ўжо шэсць гульняў.
За кар'еру Азаранка зарабіла амаль $26 мільёнаў.





