У матчы баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ «Цмокі» 9 студзеня перамаглі эстонскі «Калеў» з лікам 100:77.
Гульня прайшла ў мінскім Палацы спорту.
У «Цмокаў» — 6 перамог і 9 паразаў у турніры і 9-е месца ў турнірнай табліцы (удзельнічае 16 камандаў).
Наступная гульня ў Адзінай лізе ВТБ — 24 студзеня супраць УНІКСа, а 20 студзеня «Цмокі» згуляюць на «Мінск-Арэне» ў турніры Кубак ФІБА з італьянскім «Варэзе».





