У Стаўрапольскім краі Расіі знішчылі 225 кілаграмаў турэцкіх мандарынаў.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе па Стаўрапольскім краі.
Паводле паведамлення, 8 студзеня ў гандлёвым комплексе ТАА «Стужка» (Жалезнаводск, пгт Іназемцава) былі выяўленыя мандарыны свежыя, паходжаннем з Турцыі. Пры гэтым на тары была налепленая маркіроўка з датай ўпакоўкі 4 студзеня і датай пастаўкі 5 студзеня, у той час як з 1 студзеня дадзены від прадукцыі забаронены да ўвозу на тэрыторыю РФ.
Мандарыны ў колькасці 225,2 кілаграма былі канфіскаваныя і знішчаныя «спосабам механічнага разбурэння з выкарыстаннем спецыяльнай тэхнікі» на палігоне «Арго» (Мінералаводскі раён Стаўрапольскага краю).
Нагадаем, Расія ўвяла санкцыі супраць Турцыі 28 лістапада 2015 года.





