Улады Кітая далі банкам вуснае распараджэнне аб абмежаванні продажаў даляраў ЗША кампаніям і фізічным асобам.

Пра гэта паведамляе РІАН са спасылкай на Financial Times.

Адзначаецца, што такім чынам Кітай спрабуе змагацца з адтокам капіталу, які апошнім часам узмацніўся.

Асаблівы непакой улад выклікаў павышаны попыт на амерыканскія і ганконгскія даляры ў Шанхаі і Шэньчжэні.

«У банку сярэдняга памеру ў Шанхаі кліенты без папярэдняй замовы могуць купіць толькі пяць тысяч даляраў ЗША ў дзень, а па папярэдняй замове — толькі дзесяць тысяч. На тыдзень можна рабіць тры замовы», — гаворыцца ў артыкуле.

Выданне адзначае, што купля замежнай валюты ў Кітаі і так абмежаваная: фізічным асобам дазваляецца купляць да 50 тысяч даляраў ЗША ў год.

У чацвер кітайскі фондавы рынак абваліўся пасля таго, як Народны банк Кітая (Цэнтрабанк) рэзка панізіў абменны курс юаня да даляра на 0,51% — да 6,5646, што стала мінімальным значэннем са жніўня мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0