Без вады і цяпла засталіся 9 студзеня 774 жылыя дамы ў Нясвіжы і Салігорску.
Паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, у Нясвіжы на працягу трох з паловай гадзін без цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння заставаліся восем шматкватэрных жылых дамоў і сярэдняя школа. Прычына адключэння — узмацненне трываласці трубаправода цеплатрасы.
У Салігорску больш за сем гадзін без вады і ацяплення заставаліся 555 шматкватэрных і 211 прыватных жылых дамоў. Быў арганізаваны «падвоз вады і інфармаванне насельніцтва». Прычына адключэння — замена запорнай арматуры трубаправода.





