У выніку некалькіх расійскіх авіяўдараў па горадзе Маарэт-эн-Нууман у сірыйскай правінцыі Ідліб загінулі прынамсі 57 чалавек, паведамляе Reuters са спасылкай на Сірыйскую назіральную раду па правах чалавека.

Ракеты былі выпушчаныя па будынку, які функцыянуе як рэлігійны суд і турма. Там трымаў сваіх палонных ісламісцкі «Фронт ан-Нусра», які кантралюе горад і большую частку Ідліба.

Сярод загінулых — 21 мірны жыхар, у тым ліку тры жанчыны і дзіця, а таксама 23 баевікі «Фронту ан-Нусра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0