ДТЗ са смяротным зыходам адбылося сёння каля 9.05 на трасе Р-6 Івацэвічы-Пінск-Столін, паведамілі ва УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Фота: ДАІ
Паводле папярэдняй інфармацыі, 72-гадовы грамадзянін Даніі, кіруючы аўтамабілем «Таёта Скарлет», выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем «Мерседэс Бенц», за рулём якога знаходзілася 42-гадовая жыхарка Пінска.
У выніку сутыкнення мужчына загінуў на месцы аварыі. Жанчына дастаўленая ў Столінскую цэнтральную раённую бальніцу, у яе закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу, ірваная рана языка, шматлікія ранкі.
Устаноўлена, што загінулы пражываў у Століне і 6 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне хуткаснага рэжыму.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.





