Украіна не будзе купляць расійскі газ па цане, устаноўленай з 1 студзеня 2016 года ўрадам РФ. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк у праграме «10 хвілін з прэм'ер-міністрам» у нядзелю ўвечары.
Паводле яго слоў, Украіна назапасіла «дастатковы аб'ём» газу. Усяго ва ўкраінскіх сховішчах знаходзіцца каля 13 мільярдаў кубаметраў газу, заявіў Яцанюк.
«Ва ўкраінскіх газавых сховішчах цяпер у цэлым ёсць каля 13 млрд кубаметраў газу. Гэта на 2,3 млрд больш, чым было ў мінулым годзе», - падкрэсліў ён.
«Мы назапасілі дастатковы аб'ём газу», - падкрэсліў Арсень Яцанюк.
Прэм'ер адзначыў, што Украіна перастала купляць газ у Расійскай Федэрацыі.
«1 студзеня яны выставілі рахунак з коштам газу $ 212 за тысячу кубаметраў. Мы не купляем газ у Расіі, бо мы купляем газ у Еўрапейскім Саюзе танней, чым нам прапанавала Расія. Сярэдні кошт набыцця газу ў Еўрапейскім Саюзе каля 200 даляраў», - сказаў Арсень Яцанюк.





