112.by
Выпадак адбыўся 9 студзеня, паведамляе прэс-служба МНС.
У 23:41 на цэнтр аператыўнага ўпраўлення мінскага гарадскога ўпраўленн МНС ад суседзяў паступіла паведамленне пра дым з кватэры па Старавіленскім тракце, 28.
Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікаў па знешніх прыкметах нічога не назіралася.
Работнікамі МНС у жылым пакоі знойдзены абгарэлы труп жанчыны. У ходзе разведкі было высветлена, што адбылося загаранне адзення на гаспадыні кватэры — пенсіянеркі 1957 г.н.
Жанчына ў кватэры пражывала адна. Была на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры.
Днём яна развітвалася з суседзямі. На стале ў жылым пакоі знаходзілася запаленая свечка і бутэлька растваральніка.
Як мяркуецца, прычына здарэння — суіцыд.





