Сёння днём, 11 студзеня, па краіне чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі снег, слабая завіруха. У паўднёва-заходніх раёнах мокры снег з дажджом, месцамі туман, галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны да парывістага. Максімальная тэмпература паветра -1.. -7°C, па паўднёвым захадзе 0.. + 2°C, у паўночна-ўсходніх раёнах -8.. -11°C.
У сталіцы: часам снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны да парывістага. Максімальная тэмпература паветра -3.. -5°C.





