На таргах БВФБ у Мінску 14 студзеня даляр ЗША вырас на 188 рублёў да 19 514 рублёў. З панядзелка амерыканская валюта вырасла на 762 рублі.

Еўра сёння вырас на 269 рублёў да 21 197. З панядзелка рост еўрапейскай валюты склаў 1 097 беларускіх.

Расійскі рубель вырас на 1,83 да 254,58.

Крыху статыстыкі.

Год таму, 1 студзеня 2015 года, курс даляра складаў 11 900 беларускіх (такім чынам рост даляра склаў 63,98%).

Але 8 студзеня 2015 года Нацбанк выйшаў на адзіны курс, быў адменены падатак на куплю валюты, і курс даляра на таргах склаў 13 760 беларускіх. Такім чынам роўна за год беларускі рубель патаннеў на 41,8%.

У дзень прэзідэнцкіх выбараў, 11 кастрычніка, курс даляра складаў 17 202 рублі, а ў дзень інаўгурацыі, 6 лістапада 2015 г., на таргах даляр спыніўся на прыгожай адзнацы ў 17 500 беларускіх. За два месяцы даляр вырас на 2 тыс. рублёў

Курс Нацбанка на 1 студзеня 2016 г. складаў 18 569 рублёў. З пачатку года рубель абясцэніўся на 945.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?