Цела брытанскага музыкі Дэвіда Боўі патаемна крэміравалі ў Нью-Ёрку, паведамляюць брытанскія СМІ. Раней Боўі сам прасіў не ладзіць сабе публічнае пахаванне.

Як паведамляе выданне Daily Mirror, цела Боўі было крэміраванае неўзабаве пасля яго смерці, на пахавальнай цырымоніі не прысутнічалі ні сябры, ні сваякі музыканта.

Паводле інфармацыі выдання, музыкант казаў сваім блізкім, што ён хоча «сысці без якога-небудзь шуму».

Прадстаўнік Боўі заявіў, што не можа абвергнуць ці пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Дэвід Боўі памёр у мінулую нядзелю ва ўзросце 69 гадоў. 8 студзеня, у дзень нараджэння Боўі, выйшаў яго 25-ы студыйны альбом Blackstar («Чорная зорка»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?