Задача друкаванай прэсы — навучыць людзей думаць і аналізаваць падзеі. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам перад пачаткам юбілейнай канферэнцыі, прысвечанай 95-годдзю з дня выхаду першага нумара «Сельской газеты», намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі.
Бузоўскі ў цэнтры

Бузоўскі ў цэнтры

«Задача друкаванай газеты — даць чытачу значна больш, чым простае задавальненне патрэбы ў інфармацыі. Друкаванае слова павінна фарміраваць у людзей разуменне таго, што неабходна і думаць, і разважаць, а не проста спажываць інфармацыю», — падкрэсліў Ігар Бузоўскі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі адзначыў, што задача і дзяржавы ў тым ліку не дапусціць, каб друкаванае слова знікла, каб газеты сышлі з рынку.

«З аднаго боку, мы павінны аналізаваць тое, што адбываецца ў інфармацыйнай прасторы, але з іншага боку, павінны яго каардынаваць і рэгуляваць. У гэтай галіне і павінна быць задача — не дапусціць, каб друкаванае слова знікла», — канстатаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?