Афіцыйны курс даляра ў Беларусі складае 19514 рублёў. Абсалютная большасць банкаў пры вызначэнні курса продажу вярнуліся да 2%-га калідора і спыніліся на лічбе 19900 рублёў. Толькі некаторыя выставілі ў абменніках курс у 19950-20000 рублёў.
Пры гэтым у курсах для юрыдычных асобаў ёсць выключэнні. Рэкардсменам стаў «Франсабанк», які прадае даляры па 20700 рублёў (адрозніваецца ад курса Нацбанка на 6%), а еўра — 22600 рублёў (розніца 6,6%).