Ачысціць дахі ад снегу неабходна ў максімальна кароткія тэрміны. Такое даручэнне даў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў.
«Неабходна шчыльна заняцца дахамі, паколькі цяпер снег сляжыцца, напоўніцца вільгаццю, могуць быць праблемы з пункту гледжання вытрымкі напружання канструкцыямі. Мы павінны зрабіць усё, каб вызваліць гэтыя канструкцыі ад снегу», - адзначыў Андрэй Кабякоў.
Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу на тое, да гэтага часу застаюцца населеныя пункты і сельскагаспадарчыя будынкі, якія не падлучаныя да пастаяннага энергазабеспячэння, і запатрабаваў выправіць сітуацыю як мага хутчэй.