Больш за сто пенсіянераў узялі ўдзел у пратэстнай акцыі ў Сочы, выступаючы супраць адмены з 1 студзеня льготных праязных для пенсіянераў, якія атрымліваюць пенсію вышэй за 7700 рублёў.
Удзельнікі акцыі сталі на пешаходным пераходзе праз адну з галоўных вуліц горада. Відавочцы кажуць, што ў выніку ў цэнтры Сочы ўтварылася вялізны аўтамабільны затор.
Паводле звестак мясцовых СМІ, пасля таго, як паліцэйскія прымусілі пенсіянераў вызваліць дарогу, дэманстранты рушылі ў бок мэрыі.
Да пратэстоўцаў выйшаў мэр Сочы Анатоль Пахомаў, які паведаміў, што ў гарадскім бюджэце няма сродкаў для забеспячэння льготных праязных на грамадскі транспарт.
Ён таксама паведаміў, што ў функцыі кіраўніка горада вырашэнне пытання аб праязных не ўваходзіць, паколькі рашэнне аб іх адмене было прынята на ўзроўні краёвай улады.
Як паведамляюць мясцовыя ўлады, акцыя не была ўзгодненая з гарадскімі ўладамі.
Яшчэ адна акцыя пратэсту пенсіянераў прайшла ў Краснадары. Як паведамляе «Новая газета», яны прыйшлі да адміністрацыі краю і дамагліся аўдыенцыі.





