12:42
Акцыя скончана.
Лябедзька перадаў ва ўрад прапановы па вывадзе эканомікі з крызісу.
Таксама ён заклікаў, каб людзі прыходзілі на суды над тымі, на каго сёння склалі пратаколы.
12:29
Лябедзька заклікае прадпрымальнікаў за забастоўкі і «схаваных акцый пратэсту». Зараз пойдуць да будынка ўрада перадаваць зварот.
12:24
Пачалі складаць пратакол на актывістку АГП Вольгу Маёраву, якая раздавала партыйную газету «Голас розуму»
12:17
Працягваюць складаць пратаколы. Складаюць пратакол на Ніну Багінскую, якая прыйшла на акцыю са сцягам.
«Галоўнае — не баяцца, нават калі дадуць 15 сутак», — кажа А.Лябедзька.
Усяго ўдзельнікаў акцыі (прадпрымальнікаў і членаў АГП) — каля 30 чалавек. Па словах Лябедзькі, ёсць прадпрымальнікі з Мінска, Гродна, Віцебска, Крупак.
12:11
Падышлі супрацоўнікі міліцыі, складаюць пратаколы на Лябедзьку і хлопца з плакатам.
12:09
Сябры АГП раздаюць свае газеты.
Прыйшоў хлопец у бел-чырвона-белым шаліку і з плакатам трасянкай «Хватит молчать. Лукашэнка — позор Беларусі». Яго завуць Артур Адамян.
Пачынаецца мітынг.
А 12-й у Мінску ў панядзелак пачалася акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі «Я — ІП», якую ладзіць Аб'яднаная грамадзянская партыя.
12:02
Сабралася каля 20 чалавек, сярод удзельнікаў кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька, прадрымальнік Алесь Макаеў, Віктар Карняенка, былы афіцэр міліцыі — Мікалай Казлоў.
Ціхароў, у сваю чаргу, чалавек 20, найболей журналістаў — 30
Пакуль усё спакойна.
***
Нагадаем, што на мінулым тыдні шэраг ІП сабраліся на форум у Мінску, пратэстуючы супраць прыняцця ўказу №222, што патрабуе ад іх сертыфікацыі тавараў.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня пракаментаваў сітуацыю вакол ІП, заявіўшы, што «з 1 студзеня скончыліся іх мядовыя гады і трэба працаваць у розных умовах, па адпаведных дакументах».
«Ім трэба разумець, што сертыфікацыя прадукцыі, на якую мы пайшлі, — гэта першы крок. Ёсць тавар - усё суправаджальныя дакументы павінны быць. Мы павінны празрыста гандляваць, і хопіць вакол гэтага нейкія козні ладзіць», — падкрэсліў тады Аляксандр Лукашэнка.





