Вуліцы сталіцы Малдовы, дзе тысячы людзей выйшлі на чарговыя антыўрадавыя дэманстрацыі, патрулююць узмоцненыя нарады паліцыі.
@NewsMakerMD
Прычынай пратэстаў стаў гучны карупцыйны скандал у 2014 годзе: у выніку фінансавых махінацый з банкаў краіны знік 1 мільярд даляраў.
Нечаканымі саюзнікамі ў ходзе дэманстрацый сталі празаходні і прарасейскі блокі, якія заклікаюць да адстаўкі ўрада, датычнага, на іх думку, да карупцыі і заўважанага ў сувязях з магутным мясцовым алігархам.
Як чакаецца, на мітынгу ў цэнтры Кішынёва будзе абвешчана аб стварэнні «Нацыянальнага камітэта выратавання».
Улады адмянілі альтэрнатыўны мітынг у падтрымку кабінета міністраў, які планавалася правесці ў адным з раёнаў малдаўскай сталіцы. Яны заклікаюць арганізатараў пратэстных акцый устрымацца ад гвалту.





