Учора, 25 студзеня, ва Фрунзенскім судзе Мінска адбыўся дзікі выпадак, калі супрацоўнікі АМАПа, паводле словаў пацярпелых, наўпрост у будынку суда цягам 20 хвілін збівалі журналіста Тут.бай Паўла Дабравольскага і яшчэ двух хлопцаў — Паўла Сяргея і Максіма Шыціка.
Хлопцы расказалі нам, што людзі, якія іх збівалі, зафіксаваныя на відэа «Нашай Нівы» і «Белсата» — яны, маўляў, вялі іх у той самы кабінет ад самых дзвярэй судовай залы.
Хто яны? Мы абвялі чырвонымі кружочкамі ўсіх людзей у цывільным, якія схаваліся за бакавымі дзвярыма разам з Дабравольскім, Шыцікам і Сяргеем.
Вось адзін з іх трымае за куртку Максіма Шыціка.
Вось яшчэ адзін у куртцы з трыма палоскамі «прымае» Сяргея ў калідоры
Гэты спрабаваў выбіць камеру з рук аператара Белсата.
І вось ён жа з іншай камеры і яшчэ адзін дзядзька ў пінжачку:
Лепшага кадра чалавека ў шэрай шапцы няма, бо ён увесь час быў спінай да камер.
Гэты таксама пабег за бакавыя дзверы.
Яшчэ некалькі чалавек у цывільным засталіся ў калідоры. Мы не абводзілі іх, бо наўрад яны датычныя да збіцця.





