Беларускі праваслаўны святар Аляксандр Кухта завёў відэаблог «Бацюшка адкажа», дзе расказвае аб хрысціянстве. Прычым у роліках Кухта-святар адказвае на пытанні Кухты-скептыка.

На відэа 23-гадовы святар прадстае ў двух вобразах — у выглядзе «моднага» маладзёна ён задае каверзныя пытанні, цікавіцца, а «можа царква — гэта зло?» і перабівае сам сябе. Потым Кухта-святар цярпліва тлумачыць свайму «альтэр-Я», як ён сам яго называе, у чым той памыляецца.

Пакуль што выйшла толькі два выпускі. Насамрэч, знята бадзёра. Неўзабаве, абяцае Кухта, з’явяцца відэа ў фармаце «гутарка за жыццё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?