Праца пачалася яшчэ ў чэрвені 2015 года. Фільм здымаецца па матывах народных легенд. Асноўная частка здымак прайшла ў Віцебскай вобласці, а таксама на мяжы з Латвіяй — у Друі.

У аснове фільма — балада пра трох персанажаў, якія сутыкаюцца са звышнатуральнымі з'явамі і істотамі. У інтэрнэт трапіў трэйлер фільма:

Важна падкрэсліць, што трэйлер быў зняты для прыцягнення сродкаў, бо гэта аматарскае кіно. Стваральнікі фільма дагэтуль не вырашылі, хто будзе выконваць галоўныя ролі, акцёрскі склад не сабраны, затое ёсць сучасная тэхніка і майстры 3D-графікі.

У інтэрв'ю «Беларусь 1» сцэнарыст фільма Юлія Шэдзько кажа, што асноўная праца ўжо зробленая, таму што ёсць канфлікт, ёсць героі, ёсць сюжэтная лінія: «Зараз мы абмяркоўваем з рэжысёрам, чым усё гэта можа скончыцца, бо ў нас ёсць некалькі варыянтаў. Ёсць імавернасць, што мы пакінем адкрыты фінал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?