Па выніках галасавання журы (Андрый Данілка, Руслана і Канстанцін Меладзэ) і тэлегледачоў спявачка заняла першае месца. Журы і гледачы, якія галасавалі ў інтэрнэце і пры дапамозе тэлефанаванняў і смс-паведамленняў, паставілі спявачцы найвышэйшыя балы — па 9.

«Дзякуй вам! Дякую! Ви найкращі», — напісала спявачка ў сацсетцы пасля абвяшчэння вынікаў галасавання.

Апроч таго, за права прадстаўляць Украіну на міжнародным конкурсе ў фінале нацыянальнага адбору будуць таксама змагацца The Hardkiss, Brunettes shoot Blondes, якія ў першым паўфінале занялі 2-е і 3-е месцы.

Другі паўфінал пройдзе 13 лютага. Фінал — 21 лютага.

Пра гісторыю стварэння кампазіцыі Джамала распавяла на сваёй старонцы ў Facebook.

«У мінулым годзе я склала «1944», знакавую для мяне кампазіцыю. На яе напісанне мяне натхніў аповед маёй прабабулі Назыл-хан аб трагедыі, якая адбылася з нашай сям'ёй і з усім крымскататарскім народам у 1944-м. Я кажу пра гвалтоўную дэпартацыю. Мая прабабуля згубіла тады адну са сваіх дачок.

На самай справе, тэма гэтай песні блізкая вельмі шматлікім людзям у самых розных краінах свету. Вельмі многія народы перажылі свае жудасныя трагедыі — рэпрэсіі, дэпартацыі і генацыд. І, на жаль, людзі да гэтага часу не навучыліся мірнаму суіснаванню і талерантнасці.

Для мяне гэта вельмі асабістая песня, і мне б вельмі хацелася, каб мэсэдж, які ў ёй ёсць, пачулі як мага больш людзей і ў нашай краіне, і па-за яе межамі», - напісала спявачка.

Прыкладны тэкст песні па-беларуску:

Калі прыходзяць незнаёмцы…
Яны прыходзяць у твой дом,
Яны забіваюць вас усіх і кажуць
«Мы не вінаватыя …, невінаватыя»

Дзе ваш розум?
чалавецтва плача
Вы думаеце, што вы богі,
але ўсе паміраюць,
не глытайце маю душу
нашы душы.

Я не магла правесці сваю маладосць там,
бо вы забралі мой свет
Мы маглі б пабудаваць будучыню
Дзе людзі свабодна жывуць і любяць
Шчаслівыя часы..

Дзе вашыя сэрцы?
Чалавецтва, квітней
Вы думаеце, вы богі
Але людзі паміраюць
Не глытайце маю душу
нашы душы

Я не магла правесці сваю маладосць там,
бо вы забралі мой свет

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0