Брытанскі астранаўт Цім Пік, які цяпер знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі, зняў на відэа маланкі з борта МКС.

Цім Пік выклаў у сваім твітары відэазапіс шматлікіх навальніц, які ён зрабіў на вышыні 400 км над Зямлёй.

Як піша Popular Science, НАСА настойвае на тым, каб астранаўты актыўна карысталіся сацсеткамі. Паведамляецца, што Цім Пік наведваў спецыяльныя ўрокі, як правільна рабіць здымкі з борта Міжнароднай касмічнай станцыі. Майстар-клас для яго праводзіў касманаўт Скот Келі, які скончыў курсы фатаграфіі перад тым, як адправіцца ў космас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0