У Кіеве у грэка-каталіцкім саборы Уваскрасення Хрыстова 14 лютага Апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці пасля Боскай Літургіі на завяршэнне Года кансэкраванага жыцця пракаментаваў сустрэчу Папы Рымскага з Патрыярхам Маскоўскім, нагадаўшы пра неабходнасць заўсёды бачыць сонца за хмарамі і ўдакладніўшы, што ў дадзеным выпадку ролю хмараў адыгрывалі самалёты.

«Нам заставалася толькі сядзець перад тэлевізарам і глядзець на сустрэчу двух самалётаў, — але гэта таксама сустрэча двух чалавек, а сустрэча двух чалавек заўсёды ёсць таямніцай Божай, — кажа прадстаўнік Ватыкана. — Трэба ўсё аддаць Божай міласэрнасці. Калі не рабіць ніякіх крокаў наперад, будзе артроз. Я ведаю, як ваш народ пакутуе з-за цяжкасцяў з разуменнем гэтай сустрэчы», перадае credo-ua.org.

Фота Catholic.by

Фота Catholic.by

«Прашу вас быць цярплівымі, таму што не заўсёды ўсе, хто хочуць нешта сказаць, могуць гэта сказаць. Даводзіцца шукаць кампраміс. Я ведаю, колькі працы каштавала падпісаць гэтакі дакумент. Але не ў падпісаным рэч. Тое, што людзі запомняць, — гэта абдымкі», — кажа іерарх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?