Ва Украіне ў суботу, 20 лютага, адзначаюць Дзень Герояў Нябеснай Сотні — гэта дзень ушанавання подзвігу ўдзельнікаў Рэвалюцыі годнасці і памяці Герояў Нябеснай Сотні.

Штогадовае святкаванне 20 лютага Дня Герояў Нябеснай Сотні прапісана ва ўказе прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі № 69/2015 ад 11 лютага «Аб увекавечанні подзвігу ўдзельнікаў Рэвалюцыі годнасці і ўвекавечанні памяці Герояў Нябеснай Сотні».

У суботу, 20 лютага, у цэнтры Кіева перакрыюць шэраг вуліц і плошчаў, на якіх адбудуцца памятныя мерапрыемствы да гадавіны расстрэлаў на Майдане.

Памяць загінулых ушанавалі Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай.

Як паведамляе афіцыйны сайт лідара Украіны, «прэзідэнцкая пара ўстанавіла лампадкі да памятнага Крыжа на Алеі Герояў Нябеснай Сотні на месцы гібелі адважных украінцаў».

president.gov.ua

president.gov.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?