Такое меркаванне выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч падчас анлайн-канферэнцыі на тэму «Медыяасяроддзе Беларусі ў новых умовах» на сайце БЕЛТА.

Праца журналіста ў сучасных умовах патрабуе валодання новымі тэхналогіямі, і калі журналіст не можа хутка знайсці інфармацыю, не можа хутка яе перадаць, то, напэўна, і не можа працаваць у журналістыцы, адзначыла Лілія Ананіч.

А складнікамі прафесіяналізму міністр назвала веды, жаданне дакапацца да ісціны, уменне ўлічваць увесь спектр меркаванняў, прыстойнасць, адказнасць, пісьменнасць. Журналіст павінен даваць магчымасць чытачу, гледачу, слухачу аператыўна, калі ён працуе з навінамі, атрымліваць інфармацыю, даваць пажыву для разважанняў, калі гэта аналітык.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна