Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі не бачыць нічога ганебнага ў тым, каб царква будавала даходныя дамы. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв`ю тэлеканалу СТВ.

На думку мітрапаліта, Беларусь цалкам можа пераняць замежны досвед пошуку сродкаў для ўтрымання храмаў праз будаўніцтва і здачу ў арэнду даходных дамоў.

«Грэкі, дзе будуюць у якой-небудзь краіне храмы, прыходы, яны абавязкова пры храме будуюць дом для святара, для прыходу. І даходны дом. І вось гэты даходны дом яны здаюць або ў арэнду, або памяшканні здаюць для крамаў, рэстаранчыкаў, кавярняў, там нешта такое. Атрымліваючы даход, яны тым самым на гэты даход утрымліваюць храм», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне, наколькі ён дапускае такі бізнэс у Беларусі, мітрапаліт Павел прывёў досвед Будапешта.

«А чаму б і не? У нас у Будапешце ёсць такое. І нічога такога ганебнага ў гэтым няма. Мы ж не ўзбагачаемся, вось што вы павінны зразумець. Мы атрыманыя сродкі ад гэтага даходу выкарыстоўваем на статутную дзейнасць. І, дарэчы сказаць, і статут, і заканадаўства дазваляюць гэта рабіць, — растлумачыў ён. — І ў нас у Беларусі тое ж самае. Заканадаўства дазваляе, і статут наш дазваляе. Мы проста вось ніяк не разварушымся. Таму я сваім расказваю: давайце-давайце вось нешта рабіць, каб мы самі зараблялі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?