Вартаўнік аднаго з санаторыяў Сочы забраў да сябе на дачу крэсла са схаванай у ім «заначкай» дырэктара ў €100 тысяч.

Сам супрацоўнік і не падазраваў, што ў ім зашытая такая сума, перадае «Вести.ru».

Адзначаецца, што прапажу выявілі нядаўна, калі сталі рыхтаваць пансіянат да адкрыцця, паколькі пачынаецца курортны сезон. Калі сталі даставаць мэблю, прыбраную на зіму на склады, высветлілася, што не хапае некалькіх крэслаў.

Тады дырэктар санаторыя і пачаў актыўныя пошукі прапажы. Ён не стаў звяртацца ў праваахоўныя органы, вырашыў паспрабаваць прыватным чынам расследаваць гэтае здарэнне.

Дзякуючы таму, што некалькі супрацоўнікаў пансіяната прайшлі праверку на дэтэктары хлусні, удалося знайсці таго супрацоўніка, які забраў сабе на дачу некалькі крэслаў.

«Паліграфіст сам здзівіўся, калі даведаўся пра тое, што гаворка будзе ісці пра старыя крэслы, але дырэктар санаторыя настойваў на гэтым і затым сумленна аплаціў паслугі паліграфіста, аператара дэтэктара хлусні. У выніку высветлілася, што адзін з вартаўнікоў забраў гэтыя крэслы да сябе на дачу», — гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер крэслы ўжо вернутыя ўладальніку, а далейшы лёс «заначкі» невядомы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна