Калі вы можаце зрабіць з камп’ютарнай мышы, пральнага парашку і кавамолкі зброю масавага знішчэння, то пішыце амерыканскім вайскоўцам — яны вам за гэта нават заплацяць.

darkgovernment.com

darkgovernment.com

Агенцтва перспектыўных абаронных праектаў (DARPA) абвясціла, што будзе даваць прэміі ўсім, хто можа пераўтварыць спажывецкую электроніку, бытавыя хімічныя рэчывы, танныя дроны ці любыя іншыя камерцыйныя тэхналогіі ў імправізаваную зброю.

«Чым далей, тым болей тэхніка і рэчывы, даступныя кожнаму, робяцца высокатэхналагічнымі і складанымі, што дае магчымасць дасведчанаму праціўніку мадыфікаваць іх для стварэння новых нечаканых пагроз», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

«Нас асабліва цікавяць кампаненты, прадукты і сістэмы неваеннага прызначэння», — пішуць спецыялісты Пентагона.

За праект падобнай зброі, калі DARPA палічыць яе дастаткова небяспечнай, можна атрымаць $40 000. Больш вузкае кола ўдзельнікаў будзе абранае, каб пабудаваць прататып — на гэтым можна зарабіць $70 000. На трэцім этапе Пентагон прапануе заняцца больш глыбокім аналізам створанага, дэманстрацыяй на палігоне і інфармаваннем генералаў пра сапраўды рэальную і вялікую пагрозу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?