Маладыя беларусы, якія збіраліся некалькі дзён таму незаконна трапіць у Літву нібыта для атрыманьня палітычнага прытулку, апынуліся крымінальнікамі, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Нагадаем, паблізу пункта пропуску «Катлоўка» ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, у лясным масіве за 300 метраў ад дзяржаўнай мяжы 11 сакавіка за спробу наўмыснага і незаконнага перасячэння дзяржмяжы былі затрыманыя двое грамадзян Беларусі. 20-гадовыя хлопцы патлумачылі, што спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу з Беларусі ў Літву з мэтай атрымання палітычнага прытулку, у пошуках лепшых умоў жыцця.

Маладыя людзі былі аформленыя як парушальнікі дзяржаўнай мяжы паводле арт. 23.29 КоАП. Ім выпісалі позвы ў апарат Смаргонскай пагрангрупы для разбору і прыняцця рашэння ў рамках заканадаўства. Аднак парушальнікі не з'явіліся да дазнаўцы. Матэрыялы ў дачыненні да іх былі накіраваныя ў суд.

Як паведаміў агенцтву Аляксандр Цішчанка, гэтыя ж хлопцы былі затрыманыя пры спробе перасячэння беларуска-літоўскай мяжы 14 сакавіка. Пра палітычны прытулак яны гаворкі ўжо не вялі, казалі, што сабраліся незаконна пранікнуць у ЕС у пошуках працы.

У працэсе разбору высветлілася, што затрыманыя — раней судзімыя за асабліва цяжкія злачынствы. Адзін — за разбой, збіццё, пагрозу забойствам, другі — за згвалтаванне і крадзеж.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?