На галоўнай сцэне Еўропы выканаўца Ivan прэзентуе песню Віктара Дробыша Help you fly.

Падапечны расійскага прадзюсара Віктара Дробыша спявак Аляксандр Іваноў (Ivan) рыхтуецца шакаваць гледачоў конкурсу «Еўрабачанне-2016», які адбудзецца ў Стакгольме з 10 па 14 мая, пішуць расійскія СМІ.

Галоўнай «фішкай» нумара выканаўцы стане яго выгляд і сапраўды дзікі антураж. Мала таго што Ivan выйдзе на галоўную сцэну Еўропы абсалютна голы, дык яшчэ і выведзе за сабой жывых ваўкоў.

Каб ажыццявіць задуманае, камандзе Аляксандра Іванова трэба будзе атрымаць спецыяльны дазвол, каб выкарыстоўваць драпежнікаў у сваім нумары. Па словах прадзюсара Дробыша, на дадзены момант ён робіць усё магчымае, каб перамовы са шведскім бокам не зайшлі ў тупік.

— Шведы пакуль разводзяць рукамі. Так, Саша будзе на сцэне голым, і так, там будуць ваўкі, — падзяліўся Віктар Дробыш. — Па сутнасці, кожны чалавек атаясамляе сябе з нейкай татэмнай жывёлай. Часам мы душым яе ў сабе, але не кожны можа сустрэцца з ім тварам да твару. Мы хочам, каб усе адчулі гэтую тонкую грань паміж чалавекам і прыродай.

Адзначым, еўрапейскія букмекеры вось ужо пару тыдняў ставяць на перамогу расійскага спевака Сяргея Лазарава, які прадставіць на конкурсе песню You Are the Only One. У пяцёрцы лідараў таксама Швецыя, Харватыя, Мальта і Аўстралія.

А вось беларускі спявак, на жаль, пакуль у ліку аўтсайдараў. За ім — 40-ы радок рэйтынгу сярод 43 краін-удзельніц.

Чытайце таксама:

Арыентаваны на Расію: пяць фактаў пра ўдзельніка Еўрабачання ад Беларусі Аляксандра Іванова (Ivan-а)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0