У вёсцы ў 2010 годзе жыло каля 60 чалавек.

Гаспадар дома Валянцін Уладзіміравіч кажа, што цяпер усе паз'язджалі ў гарады. 

Гаспадар аграсядзібы займаецца пчалярствам, аднак асноўнай сваёй справай лічыць шапавальства. Ён разам з сям'ёй робіць уручную валёнкі. 

Шапавальства, як від дзейнасці, перайшло Уладзіміру па спадчыне.

Спрадвеку ў вёсцы Пакуцце мясцовыя жыхары рабілі валёнкі і з воўны. Таму ў кожнага ў хаце былі спецыяльныя прылады. Некаторыя нават мелі асабісты аўтарскі подпіс. 

Дом жа сапраўды перадае старую атмасферу беларускага побыту. У ім, па словах Валянціна Уладзіміравіча, нічога не змянілася ад таго часу, як яго збудавалі.

Аграсядзіба знаходзіцца па адрасе Дрыбінскі раён, вёска Пакуцце, вул. Маладзёжная, 42.

Матэрыял зроблены пры падтрымцы «Borjomi Беларусь», падчас праекту «Гастранамічныя экспедыцыі Borjomi».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?