У праваабаронцаў-вясноўцаў з’явілася інфармацыя аб тым, што ў СІЗА №1 на Валадарцы пад вартай знаходзіцца жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь.

Незалежныя журналісты апазналі яго на фотаздымках з акцыі Дзень Волі ў Мінску 25 сакавіка 2016 года і супаставілі з фота, на якіх ён выглядае актыўным ўдзельнікам падзей Плошчы-2010. У СМІ таксама выказвалася меркаванне аб тым, што ён мог выконваць ролю правакатара.

Праваабаронцам таксама стала вядома, што Уладзіміра Кондруся, 1977 года нараджэння, ўзялі пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за ягоны меркаваны ўдзел у Плошчы-2010. Цяпер у СІЗА ён трымае доўгатэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць зняволення. Па гэтай прычыне стан яго здароўя пагоршыўся, у сувязі з чым Кондрусь пераведзены ў санчастку СІЗА.

Па справе Плошчы-2010 было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны. Усе асуджаныя па падзеях Плошчы-2010 пазней былі затым амніставаныя альбо памілаваныя і вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі. На сёння застаецца толькі адзін фігурант справы аб масавых беспарадках 19 снежня. Гэта былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, справа якога на гэты момант прыпыненая.

* * *

Чытайце таксама:

Правакатар, які пачаў біццё акон Дома ўрада ў 2010-м, прысутнічаў на Дні Волі — 2016 ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?