Праваабаронцы паведамілі, што ў Мінскім СІЗА №1 на Валадарцы знаходзіцца той самы чалавек, які біў дзверы Дома Урада падчас Плошчы-2010.
Вядома таксама ягонае імя — Уладзімір Кондрусь. У СІЗА ён нібыта трымае галадоўку ў знак пратэсту супраць зняволення.
Але ці так гэта?
Вось што нам сказалі ў Следчым камітэце.
«Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіміра Кондруся, які браў удзел у масавых беспарадках у 2010 годзе. Вывучаюцца ўсе акалічнасці», — сказала «Нашай Ніве» афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова і дадала, што на дадзены момант гэта ўся інфармацыя для разгалошвання.





