Сетка хуткага харчавання «Бургер Кінг» мае намер падаць у суд на спевака Сяргея Шнурава з-за апублікаванага ў яго інстаграме верша, у якім фігуруе назва папулярнага брэнда.

instagram.com/shnurovs

Пост сабраў больш за 50 тысяч лайкаў у сацсетцы.

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы кампаніі, Сяргей Шнураў з'яўляецца медыйнай асобай, таму яго публічныя выказванні ўводзяць у зман спажыўцоў і наносяць шкоду брэнду.

«Пакупнікі могуць падумаць, што промакоды кампаніі «Бургер Кінг» выклікаюць ікаўку. Гэта негатыўна адаб'ецца на продажах кампаніі. Навуцы невядомыя выпадкі, калі промакод ці іншы рэкламны носьбіт з'яўляўся прычынай ікаўкі», — гаворыцца ў паведамленні.

Сума пазову складае 200 тысяч расійскіх рублёў (3 тысячы даляраў). «Бургер Кінг» мае намер падаць скаргу на наступным тыдні.

Сам Шнураў у адказ на заяву кампаніі заявіў, што лічыць гэта поспехам. «Гэта поспех! Паперла! Ні дня без суда!» — напісаў Шнураў у інстаграме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?